Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Гісторыкі

Вікенцій Васільевіч Макушаў нарадзіўся 10 лістапада 1837 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер г. Брэст). Бацька быў членам асобай камісіі для будаўніцтва Брэсцкай крэпасці. Маці па паходжанні полька, са шляхецкага роду Міхайлаўскіх; пасля смерці першага мужа пераехала да родзічаў у Брэст-Літоўск, дзе і пазнаёміліся бацькі будучага славяніста. Сваё свядомае дзяцінства Вікенцій Макушаў правёў у Варшаве.

Анатоль Антонавіч Гладышчук нарадзіўся 9 чэрвеня 1947 года ў вёсцы Чарнякава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька ў 1939 годзе быў прызваны ў польскае войска, удзельнічаў у абароне Варшавы, пасля паражэння Польшчы вярнуўся дахаты, у час Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў партызанам.

Уладзімір Ульянавіч Мелішкевіч нарадзіўся 1 ліпеня 1942 года ў вёсцы Лышчыцы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў СШ № 1 г. Брэста, працаваў фрэзероўшчыкам на прадпрыемстве.

Міхаіл Лявонавіч Гамаліцкі нарадзіўся 3 снежня 1791 года ў вёсцы Бялавічы Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і ўніяцкага святара. Вучыўся ў Жыровіцкай базыльянскай павятовай школе. У 1808–1815 гадах вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта.

Уладзімір Васільевіч Здановіч нарадзіўся 8 лістапада 1956 года ў вёсцы Пляхаўшчына Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Сялецкую сярэднюю школу (1973). Працаваў рабочым на маторарамонтным заводзе ў Бярозе, у Сігневіцкім будаўніча-мантажным упраўленні. У 1974–1976 гадах праходзіў службу ў Савецкай арміі, пасля вяртання год працаваў токарам у бярозаўскай «Сельгастэхніцы».

Юзаф Iгнацы Крашэўскi нарадзiўся 28 лiпеня 1812 года ў Варшаве ў сям’i пружанскага харунжага Яна Крашэўскага. З’явiўся на свет не ў спакойным дамашнiм гняздзе ў в. Доўгае Пружанскага павета (цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобласці), а ў дарозе, у гатэлi. У той час як Зофя Крашэўская рыхтавалася стаць мацi, армiя Напалеона збiрала сiлы для паходу на Расiю. У сувязi з гэтым, каб пазбавiць жонку ад небяспекi блiзкай вайны, Ян Крашэўскi перавёз яе ў Раманаў Уладаўскага павета да бацькоў, а на пачатку лiпеня рожанiцу адправiлi ў Варшаву як найбольш бяспечнае месца. Восенню Зофя з першынцам вярнулася ў Раманаў.

Аляксей Міхайлавіч Мартынаў нарадзіўся 20 жніўня 1904 года ў горадзе Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і народнага настаўніка. У 1911–1915 гадах вучыўся ў Кобрынскім прыходскім вучылішчы. У Першую сусветную вайну сям’я эвакуіравалася ў г. Рагачоў, дзе Аляксей прадоўжыў навучанне ў рэальным вучылішчы. У 1920–1921 гадах стаў выкладчыкам лікбеза, працаваў настаўнікам.

Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі нарадзіўся 19 красавіка 1881 года ў вёсцы Такары Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і настаўніка народнага вучылішча, які потым прыняў сан свяшчэнніка.

Канстанцін Іванавіч Баландзін нарадзіўся 20 сакавіка 1946 года ў вёсцы Крошын Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці.

Віктар Анатольевіч Фядосік нарадзіўся 9 лютага 1951 года ў вёсцы Сінкевічы Ленінскага раёна Пінскай вобласці (цяпер Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька – беларускі вучоны-фалькларыст Анатоль Сямёнавіч Фядосік (1925–2005), доктар філалагічных навук (1974), прафесар (1981). Маці, Алена Астапаўна Раманоўская, медык, яе брат, гісторык-навуковец Васіль Піліпавіч Раманоўскі (1918–1992), зрабіў уплыў на Віктара ў дачыненні выбару прафесіі.

Старонка 4 з 6